РОМАН СОБОЛЕНКО :: ПЕРАСТАРКА (НА БЕЛОРУССКОМ ЯЗЫКЕ) :: Электронная библиотека Грамотей
 Алфавитный указатель по фамилии автора:
А   Б   В   Г   Д   Е   Ж   З   И   К   Л   М   Н   О   П   Р   С   Т   У   Ф   Х   Ц   Ш   Щ   Ы   Э   Ю   Я  
 Alphabetic index:
A   B   C   D   E   F   G   H   I   J   K   L   M   N   O   P   Q   R     
Поиск
По фамилии автора
 
  По названию книги
 
      Литература      
»   Главная
»   Боевик
»   Триллер
»   Фанта-ка
»   Фэнтази
»   Военные
»   Детектив
»   Гадание
»   Детская
»   Документ
»   Драма
»   История
»   Классика
»   Медицина
»   Наука
»   Песни
»   Прик-ния
»   Псих-гия
»   Религия
»   Сказка
»   Спорт
»   Стихи
»   Учеба
»   Филос-ия
»   Эзот-ка
»   Эко-ика
»   Юмор
»   Словари
»   Лирика
»   Поэмы
»   Политика
»   Проза
»   Справ-ик
»   Разное
»   English
»  

Книги
Новости
ПЕРАСТАРКА (НА БЕЛОРУССКОМ ЯЗЫКЕ)

Автор: РОМАН СОБОЛЕНКО
Раздел: Разное
Скачать книгу:    fb2.zip   
Программа для чтения книг в формате fb2  
читать НА БЕЛОРУССКОМ ЯЗЫКЕ



   Раман Сабаленка
   Перастарка
   Неяк так здарылася, што Гарпуська засядзелася ў дзеўках. Нельга сказаць, каб дзяўчына была з якiм бракам. Наадварот, у свой час Гарпуська была вельмi паглядная. Крыху камлюкаватая яе постаць была добра скроена, прыгожыя рысы твару надавалi нейкую своеасаблiвую цеплыню. Не так даўно адбою не было ад хлопцаў. Яшчэ i летась да Гарпуськi часцяком наведваўся трактарыст Мiкiта Чурак. Ён, гэты трактарыст, кажуць, ужо асеў назаўсёды ў Ямiшчах, гэта значыць у трэцяй брыгадзе, якая знаходзiцца за сем цi за восем (хто яго там калi мераў) кiламетраў ад цэнтра калгаса "Зялёная нiва".
   У свой час у Ямiшчах быў асобны калгас, i Гарпусьчын бацька - Свiрыд Клiмянок - быў за старшыню ў iм. Год колькi назад ямiшчынскi калгас далучылi да "Зялёнай нiвы", i ён стаў трэцяй паляводчай брыгадай. А праз два гады пасля гэтай падзеi здарылася няшчасце: Свiрыд Клiмянок сеў на жарабца Патона i паехаў у праўленне калгаса. Жарабец быў малады, неаб'езджаны, i, калi Свiрыд ехаў палявой дарогай праз жыта, ён нечага ўпудзiўся, i брыгадзiр так грымнуўся вобземлю, што нядоўга пажыў на гэтым свеце. Казалi, што пячонкi адбiў чалавек. Колькi нi старалiся дактары, не далi рады яго адхаяць.
   Адным словам, у Клiмянковай хаце не засталося i мужчынскага заваду. I цi то таму, што ў хату трэба быў мужчына, бо нельга ж без яго жыць - дроў накалоць, дык бярыся сама за сякеру, зноў жа такi ўзараць сядзiбу, то прасi на прамiлы бог каго, - старая Параска - Гарпусьчына мацi - часцяком намякала дачцэ, што трэба ўжо i пары шукаць. Аднаго разу ўвечары да Клiмянковых у хату зайшоў Мiкiта Чурак. Мацi, вiдаць, скмецiла, што гэты хлопец хоча з акрайцам прыйсцi ў сваты да дачкi. Яна гэтак уважлiва аглядала яго, што той сябе адчуваў нiякавата. Старая доўгi час распытвала ў Мiкiты пра бацькоў, бо ён быў нетутэйшы. Параска ў душы была ўжо згодна на тое, каб Мiкiта прыслаў сватоў, хоць хлопец ёй i не зусiм падабаўся: ён быў нейкi мiзэрны, да таго ж вельмi маўклiвы i сарамлiвы. Праўду сказаць, цётка Параска не вельмi любiла такiх. Яе ж нябожчык Свiрыд у маладосцi вунь якi зух быў: i на язык, i на работу. Калi за што, бывала, возьмецца, дык тое аж гарыць у руках. А гэты як пачне гаварыць, дык нiбы яму цяляты язык аджавалi. Зноў жа такi, Мiкiта ходзiць заўсёды зашмальцаваны, мурзаты, нiбы яму i ўмыцца няма калi. Матчына вока заўважыла ў той раз, як Мiкiта быў у iхняй хаце, што Гарпуська не вельмi горнецца да хлопца, але сама сабе падумала, што дачка ўжо немаладых год i, чаго добрага, яшчэ зусiм застанецца ў дзеўках. Яна ўжо заўважыла, што i яе Гарпуська пачала неяк мiзарнець. Нос яе завастрыўся, палупiўся ад сонца i ветру, твар здрабнеў, вочы неяк запалi. Ды хiба дзiва, раслiна i тая, калi перастоiць на коранi, жоўкне, нiкне да зямлi. I таму, калi Мiкiта, развiтаўшыся, выйшаў з хаты, Параска, напускаючы на сябе штучную злосць, сказала:
   - Гэтыя твае пераборы, глядзi, бокам вылезуць.
   - Дык што я там перабiраю? - агрызнулася Гарпуська.
   - Ды хоць бы колькi iх ужо ў хаце вачмi свяцiлi, а табе ўсё няўгодныя i няўгодныя.
   - Мама, вы сябе глядзiце, а не мяне i не мяшайцеся ў маё жыццё, рашуча i са злосцю заявiла Гарпуська.
   - Як гэта не мяшацца? - ускiпела Параска. - Не табе адной пры iм жыць, а i мне. Не пайду ж упрочкi з сваёй хаты.
   - Нiхто вас у тыя прочкi i не гонiць, - памякчэла ўжо Гарпуська.
   Параска на момант задумалася.
   - А тым часам i гэты хлопец не пустадомак якi. А тое, што ён не вельмi прыгожы, дык хiба з яго карцiны маляваць. Эт, абы гаспадар быў.
   - Дык бярыце яго сабе, - ледзь не загаласi




Новости
загрузка...
Книги